Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Сказалі, праз мой TikTok яму міністр ноччу тэлефанаваў». Беларуска — пра тое, як цяпер паводзяць сябе сілавікі і за што могуць затрымаць
  2. «Што ж вы за кватэру здымаеце за 700 даляраў?» Беларус падлічыў, колькі грошай яму трэба для камфортнага жыцця ў Мінску
  3. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі на першую палову аўторка
  4. «Я гэта прымаю». Ціханоўская страціла дарадцу па справах моладзі — праз канфлікт інтарэсаў
  5. «TikTok, Threads, Telegram і іншае». Крутой расказаў, чым будзе займацца былы начальнік Генштаба Муравейка ў Адміністрацыі Лукашэнкі
  6. «Ніякай гаворкі пра „палітычных“ нейкіх быць не можа». Рыжанкоў растлумачыў зацікаўленасць ЗША ў вызваленні беларускіх палітвязняў
  7. Даляр па тры рублі і ніжэй — новая норма: што будзе з курсам у пачатку кастрычніка? Прагноз па валютах
  8. Адмененыя ўсе рэйсы ў Егіпет з рэгіёнаў. Каментар тураператара
  9. ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага экс-міністра транспарту Беларусі
  10. Названыя тэрміны запуску хуткаснага цягніка ў мінскі аэрапорт
  11. Нават калі ў вас была кватэра да шлюбу, яна можа стаць сумеснай маёмасцю. Натарыус расказала, у якіх выпадках
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.